Сведкі з АМАП прызналі, што на відэа і на лаве ў судзе — розныя людзі. Але чалавеку ўсё адно далі 15 сутак
22 лістапада ў Мінску затрымалі 34-гадовага праграміста Уладзіміра Чыстафорава. Пратакол традыцыйны — 23.34.
«Уладзімір — тыповы айцішнік. Ціхі, добры інтраверт, у бойках заўважаны ніколі не быў», — расказала «Нашай Ніве» яго сяброўка.
Пасля затрымання хлопца адвезлі ў Савецкае РУУС, пасля этапіравалі ў Жодзіна.
Сёння Чыстафорава судзілі ў судзе Савецкага раёна Мінска. Суддзя — Алена Жуковіч.
Як перадаюць валанцёры, якія прысутнічалі ў зале суда, гэта было ўнікальнае пасяджэнне. Сведкі з АМАПа прызналі, што на міліцэйскім відэа, прадастаўленым у суд, быў не Чыстафораў, а іншы чалавек. Проста падобныя колеры аддзення.
Чыстафораў з пратаколам быў нязгодны. Суд абвесціў перапынак, каб разабрацца. Але вынік быў традыцыйны — 15 сутак.
0
0
0
0
0
0
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Мукавозчык зноў стаў «Залатым пяром»
 1
У Беларусі ацанілі колькасць «дармаедаў». Лічба ўражвае
 5
Для прагляду зваротаў у КДБ зрабілі зручнейшы сэрвіс
 17
Сясцёр з Гродна, якія праз балоты збягалі з краіны, таксама збіраюцца судзіць завочна
 1
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера