Лукашэнка: Супраць нас дзейнічаюць наймагутнейшыя спецслужбы свету
Выступаючы ў Гомелі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў гэты перыяд супраць яго працуюць наймагутнейшыя спецслужбы свету, піша БелТА.
«ЗША — яны пад Варшавай цэнтр стварылі, а цяпер у Кіеве стварылі. Добра, я б сказаў, але мы з расіянамі, разведкі наша і расійская папрацавалі, убачылі гэтыя цэнтры. Ніводнага паляка там няма. Гэта толькі тэрыторыя. Там усе амерыканцы сядзяць — разумныя, таленавітыя, здольныя людзі», — сказаў ён.
Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што, у першую чаргу, выкарыстоўваючы Інтэрнэт, сучасныя тэхналогіі, качаюць усю планету. «Вось вы стварылі, вы качаеце, вы ўмешваліся ў чужыя выбары, вось атрымалі самі, — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта ім, разумееце, папярок горла Беларусь, трэба скамячыць. Не атрымаецца!»
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера