Бельгія, Польшча, Расія? У адбор ЧС па футболе беларусы будуць сеяцца з 4-га кошыка
Вызначыўся склад кошыкаў для лёсавання адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе-2022. Лёсаванне пройдзе 7 снежня. Зборная Беларусі трапіла ў 4-ы кошык. То-бок ніхто ёй не трапіцца з гэтага кошыка, а будзе па адной камандзе з 1-га, 2-га, 3-га і г. д.
Кошык 1 — Бельгія, Францыя, Англія, Партугалія, Іспанія, Харватыя, Італія, Германія, Данія, Нідэрланды;
кошык 2 — Швейцарыя, Польшча, Швецыя, Уэльс, Аўстрыя, Украіна, Славакія, Сербія, Турцыя, Румынія;
кошык 3 — Расія, Ірландыя, Паўночная Ірландыя, Нарвегія, Венгрыя, Ісландыя, Шатландыя, Чэхія, Фінляндыя, Грэцыя;
кошык 4 — Боснія, Славенія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Балгарыя, Албанія, Грузія, Ізраіль, Беларусь, Люксембург;
кошык 5 — Кіпр, Арменія, Фарэрскія выспы, Эстонія, Азербайджан, Казахстан, Косава, Літва, Латвія, Андора;
кошык 6 — Малдова, Мальта, Ліхтэнштэйн, Гібралтар, Сан-Марына.
Будзе сфарамавана 10 груп па 5 ці 6 камандаў. На ЧС свету напрамую выходзіць толькі пераможца групы, а 10 камандаў, што зоймуць другія месцы, разам з двума найлепшымі камандамі Лігі нацый, разыграюць праз плэй-оф яшчэ тры пуцёўкі.