Знайсці
18.11.2020 / 10:32РусŁacБел

Нацбанк назваў сістэмна значныя банкі на 2021 год

Нацбанкам з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2021 год.

Да групы сістэмнай значнасці I аднесены Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белгазпрамбанк, БПС-Сбербанк, Прыёрбанк, Банк БелВЭБ, Белінвестбанк.

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены Альфа-Банк, Банк ВТБ, МТБанк, Банк Дабрабыт, Парытэтбанк, БНБ-Банк.

Аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных зроблена на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Нацбанка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031