Знайсці
16.11.2020 / 09:45РусŁacБел

Сабаленка вярнулася ў топ-10, абагнаўшы Серэну Уільямс

Jimmie48/WTA

Арына Сабаленка вярнулася ў першую дзясятку рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).

У нядзелю Арына выйграла турнір у аўстрыйскім Лінцы. Дзякуючы перамозе, Сабаленка паднялася з 11-га радка на 10-ы, абагнаўшы 23-разовую пераможцу турніраў серыі Вялікага шлема Серэну Уільямс.

Найвышэйшую пазіцыю ў рэйтынгу Сабаленка займала ў лютым 2019 года — дзявятае месца.

Лідарства захавала аўстралійка Эшлі Барці, на другім месцы ідзе румынка Симона Халеп, трэцяе месца займае японка Наомі Осака.

Вікторыя Азаранка займае 13-ы радок, Аляксандра Сасновіч — 90-я.

Сабаленка: «Шмат бчб-людзей мяне ненавідзяць. Спачатку я рэальна думала: «Ну ўсё, мне піпец»

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031