У крамах і кафэ будзе забаронена абслугоўваць тых, хто без масак
Архіўнае фота Надзеі Бужан
Аб'екты гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання не павінны абслугоўваць грамадзян без ахоўных масак. Пра гэта БелТА расказала начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна Емяльянава.
«Пасля ўвядзення абавязковага масачнага рэжыму ў Мінску мы практычна адразу паведамілі ўсім падначаленым нам аб'ектам, што наведвальнікаў трэба інфармаваць аб неабходнасці насіць маскі. Пра гэта насельніцтва ў крамах паведамляюць праз абвесткі на ўваходзе і радыёвузлы. Калі чалавек грэбуе сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання ў памяшканні, яго не дапускаюць да абслугоўвання і паведамляюць аб неабходнасці выконваць супрацьэпідэмічныя правілы», — кажа Ніна Емяльянава.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Падчас пратэстаў у Пінску міліцыю перакідвалі туды верталётам МНС. Рахунак выставілі Пратасевічу
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера