Знайсці
13.11.2020 / 10:55РусŁacБел

Доктар БХМД: У Рамана Бандарэнкі было нуль праміле алкаголю, наогул нічога не знайшлі

Фота Аляксандры Піліповіч-Сушчыц

Сёння Следчы камітэт заявіў, што ў загінулага Рамана Бандарэнкі дыягнаставалі «алкагольную інтаксікацыю». Дактары бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі і медыцынскія дакументы гэтую інфармацыю абвяргаюць.

— У Рамана было нуль праміле алкаголю, наогул нічога не знайшлі, — каментуе Tut.by адзін з дактароў БХМД.

Сёння раніцай Следчы камітэт заявіў, што па факце гібелі Рамана Бандарэнкі праводзіцца праверка.

«Мінчук быў агледжаны медыкамі, пасля чаго шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя, дзе пры першасным аглядзе разам з цялеснымі пашкоджаннямі ў яго дыягнаставаная алкагольная інтаксікацыя» — гаворыцца ў афіцыйнай заяве СК.

Ёсць дакумент першаснага агляду доктара ў прыёмным аддзяленні. Там у дыягназе акрамя закрытай чарапной мазгавой траўмы, вострых субдуральных гематом, удараў, ранак, паказана: «Алкагольная інтаксікацыя? Аспірацыйная пнеўманія?». Гэта медыкам ставіцца пад пытанне.

— Гэта папярэдні дыягназ. Пацыент паступіў з ванітавымі масамі, цяпер ужо зразумела: гэта ад таго, што была гематома ў галаве, — тлумачыць доктар. — Але пры першасным аглядзе і без аналізаў цяжка сказаць. Калі чалавек паступае ў сопары або коме, складана сказаць, чаму ён у такім стане. Ці яму надавалі па галаве, ці ён напіўся і ад гэтага трапіў у кому. Таму алкагольная інтаксікацыя ставіцца пад пытаннем, гэта папярэдні дыягназ. Пакуль мы лічым так, няма ж ніякіх даследаванняў, і толькі пасля ўсіх аналізаў ставіцца дакладны дыягназ.

У Рамана ў заключным дыягназе этанолу нуль, ніякага алкагольнага ап'янення не было.

У Tut.by ёсць дакументы, якія пацвярджаюць словы доктара.

Кацярына Барысевіч, Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031