Знайсці
11.11.2020 / 09:45РусŁacБел

Віцэ-прэм'ер Петрышэнка пра каранавірус: Папуляцыйны імунітэт у 15-20% беларусаў

Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка распавёў, што падчас першай хвалі каранавіруса папуляцыйны імунітэт у Беларусі на ўзроўні 15-20%, піша БелТА.

— Папярэдне папуляцыйны імунітэт пасля першай хвалі COVID-19 у нашай краіне на ўзроўні 15-20%. Больш дакладныя звесткі мы атрымаем, калі будуць праведзены даследаванні за больш працяглы перыяд: за адзін-два гады, — сказаў ён.

Петрышэнка дадаў, што ў тых, хто перахварэў на COVID-19, імунітэт ёсць, але ў некаторых ён нізкі.

— Ва ўсіх тых, хто ўжо перахварэў на каранавірус, імунітэт ёсць. Але тут ёсць пытанне ў яго эфектыўнасці і выяўленасці. На жаль, у некаторых перахварэлых не рэгістраваліся антыцелы або іх узровень быў нізкі. Адсюль вынікае, што ў гэтых людзей быў сфармаваны нізкі імунітэт. І менавіта гэта становіцца прычынай для паўторнага заражэння COVID-19.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031