Знайсці
10.11.2020 / 11:03РусŁacБел

«Альтэрнатывы не было»: Пашынян патлумачыў, чаму пагадзіўся спыніць вайну ў Карабаху

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян паведаміў, што заключыў з уладамі Азербайджана пагадненне аб заканчэнні баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху пасля неаднаразовых просьбаў армянскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён заявіў у звароце да народу, якое транслявалася ў яго фэйсбуку. Словы Пашыняна прыводзіць «Інтэрфакс»:

«Я прыняў рашэнне пасля таго, калі армія працяглы час сцвярджала аб неабходнасці падобнага кроку. Армія казала, што трэба спыніцца, ёсць пэўныя праблемы, для вырашэння якіх або не відаць перспектыў, або рэсурсы для іх вырашэння вычарпаныя, і маем праблемы.

Нікол Пашынян адзначыў, што прынятае пагадненне не выгадна Арменіі, але, калі б Ерэван не падпісаў яго, то гэта б адмоўна адбілася на баяздольнасці краіны.

«Мы аказаліся ў сітуацыі, калі альтэрнатывы падпісанню дамовы не існавала», — сказаў Пашынян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031