Знайсці
10.11.2020 / 08:48РусŁacБел

У Наваполацку людзі з тэмпературай стаяць на холадзе ў чарзе ў паліклініку ФОТАФАКТ

Фота чаргі з людзей з падвышанай тэмпературай, якія чакаюць каля асобнага ўваходу паліклінікі №4 Наваполацка, у рэдакцыю gorod214.by даслаў чытач. Раніцай у панядзелак, 9 лістапада, там сапраўды назіралася падобная карціна.

— Чарга з людзей з тэмпературай была сёння чалавек 20 толькі на вуліцы. А ўнутры яшчэ больш. Людзі стаяць на холадзе на некалькі гадзін, каб іх адправілі на флюараграфію, дзе яшчэ адна чарга, але паменш, — распавядае чытач.

Раней паведамлялася, што ў Наваполацкай ЦГБ па стане на 3 лістапада былі занятыя амаль усе месцы для пацыентаў з COVID-19. Прадпрыемствам рэкамендавалі ўводзіць масачны рэжым.

Галоўны ўрач нафтанаўскай паліклінікі Сяргей Чубрык распавёў заводскай газеце, што і на гэтым прадпрыемстве ідзе няўхільны рост захворвання каранавіруснай інфекцыяй:

— Плынь хворых павялічылася. Раней, калі ў пункце аховы здароўя дзяжурыў адзін спецыяліст, то сёння два, а калі ёсць магчымасць, тры. Калі тэрапеўт на прыёме па норме павінен прымаць 25 чалавек, то сёння нашы дактары прымаюць па 60—70 і нават пасля свайго працоўнага дня. Таму просім людзей праяўляць разуменне: лекары працуюць на знос.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031