На «Гродна Азот» спыніўся адзін з цэхаў. Што адбылося і чаму гарыць факел
У панядзелак раніцай з'явілася інфармацыя аб праблемах у працы цэха на «Гродна Азоце» «Аміяк-4» і аб тым, што ён нібыта спынены. Пазней сталі паступаць паведамленні пра тое, што над цэхам заўважылі факел, піша Tut.by.
На прадпрыемстве пацвердзілі, што спыненне цэха «Аміяк-4» сапраўды адбылося каля 5:30. Прычына — у тэхналагічным працэсе аддзялення ачысткі канвертаванага газу адбылося спыненне кампрэсара сінтэз-газу ў цэху «Аміяк-4» са скідам АВС (азотна-вадароднай сумесі) на факел».
«Цяпер вядуцца работы па наладжванні тэхналагічнага працэсу і далейшага пуску цэха ў працу. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма», — паведамілі на прадпрыемстве.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку
 3
Стала вядома, якую групу крыві найбольш любяць кляшчы
 1
Як прэм'ера Галоўчанку адправілі ў Егіпет эканом-класам
 4
Надзея Ермакова ездзіць на аўтобусе: У спіну не плююць, але аднойчы з Ярмошынай пераблыталі
 6
«Не атрымліваю ні цэнта за працу ў Радзе БНР». Інтэрв'ю з Івонкай Сурвілай, якая з'ехала з Беларусі яшчэ 80 гадоў таму
 5
Чаму Шольц пасмяяўся на пытанні пра «Таўрусы»
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера