Знайсці
07.11.2020 / 19:13РусŁacБел

Медуніверсітэт абверг інфармацыю аб аднаўленні адлічаных студэнтаў

Рэктарат універсітэта абвяргае інфармацыю аб «аднаўленні студэнтаў, якія груба парушылі адукацыйны працэс», гаворыцца ў паведамленні на сайце ВНУ.

Рэктарат Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ажыццяўляе дэталёвае вывучэнне ўсіх абставінаў і прычын, якія заахвоцілі некаторых студэнтаў парушыць адукацыйны працэс ва ўстанове адукацыі, сказана ў паведамленні адміністрацыі.

Адміністрацыя БДМУ заявіла, што «ў адпаведнасці з устаноўленым заканадаўствам, па выніках аналізу сітуацыі ў дачыненні да кожнага студэнта, які правініўся, будуць прыняты меры дысцыплінарнага ўздзеяння».

У паведамленні сказана што, «інфармацыя, размешчаная на некаторых інтэрнэт-рэсурсах, з'яўляецца фэйкам. Рэктарат універсітэта на сёння абвяргае інфармацыю аб аднаўленні тых студэнтаў, якія груба парушылі адукацыйны працэс».

Нагадаем, на мінулым тыдні з медуніверсітэта, паводле саміх студэнтаў, адлічылі 21 чалавека. На гэтым тыдні, паведамілі навучэнцы, большасць з іх вярнуліся на пары. Іх выклікалі на размову ў ВНУ, дзе паведамлялі, што яны не былі адлічаныя. Адміністрацыя БДМУ ніяк не каментавала сітуацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031