Знайсці
04.11.2020 / 10:51РусŁacБел

Кідалі камяні ў спецтранспарт. Двух непаўналетніх з Мазыра будуць судзіць за «масавыя беспарадкі»

Фота Вольгі Шукайла, Tut.by

У Мазыры 17-гадовыя хлопцы падчас пратэснай акцыі пагражалі міліцыянтам і кідалі камяні ў грузавы вайсковы аўтамабіль. Цяпер іх абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу Генпракуратуры.

Згодна з матэрыяламі справы, двое 17-гадовых падлеткаў, каля адной з крам у Мазыры падчас пратэстнай акцыі з іншымі ўдзельнікамі не падпарадкаваліся патрабаванням міліцыі, «пасля чаго сталі пагражаць і заклікаць да гвалту ў дачыненні да міліцыянтаў».

Пасля гэтага хлопцы сталі кідаць камяні ў бок прыпынку, каля якога стаяў спецыяльны грузавы аўтамабіль МАЗ, які належыць вайсковай часці 5525. Камяні пашкодзілі ветравое шкло і кузаў спецтранспарту. Шкода склала 160 рублёў.

У пракуратуры палічылі, што абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады) КК Беларусі, абгрунтавана і накіравалі справу ў суд.

У дадзены момант хлопцы знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031