Знайсці
26.10.2020 / 17:403РусŁacБел

Зміцер Дашкевіч на судзе заявіў пра катаванні ў ІЧУ

«Змясцілі ў карцар, не дазволілі адшпіліць ложак ад сцяны. То-бок спаць прапанавалі на голым халодным бетоне, — расказаў мінскі прадпрымальнік Зміцер Дашкевіч, якога затрымалі ўчора 25 кастрычніка.

— Змыў не працуе, вады ў карцары няма зусім, не далі нават бутэльку вады, каб змыць туалет. Я ніколі не быў у такіх умовах за ўсю гісторыю сваіх зняволенняў у розных месцах Беларусі. Сутыкаўся з тым, што даводзілася спаць на дошках, але ніколі не было такога, каб у камеры — толькі голы бетон. Запытаўся ў начальніка ІЧУ, ці гэта па законе, той сцвяржджае, што так, гэта нібыта законна».

Яго словы пераказаў «Нашай Ніве» Юра Сідун, сябар сям'і Дашкевічаў, які прысутнічаў у судзе Маскоўскага раёна Мінска.

Зміцер Дашкевіч заявіў пра недавер судовай сістэме ў сувязі з катаваннямі ў ІЧУ.

Суддзя абвесціла перапынак у паседжанні да заўтра да 9:30.

Затрыманага разам са Змітром Дашкевічам хрысціянскага актывіста Арцёма Ткачука суддзя Маскоўскага суда Мінска Сяргей Кацар сёння асудзіў на 12 сутак арышту, хоць Ткачук прасіў абмежавацца штрафам, бо мае двух маленькіх дзяцей: паўтара і чатыры годзікі.

У Дашкевіча дзяцей трое, усе дашкольных гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031