Знайсці
23.10.2020 / 18:0920РусŁacБел

«Канстытуцыя 1994 года нас не зберагла». Глядзіце дэбаты: спачатку новая Канстытуцыя ці новыя выбары?

Што спачатку: новая Канстытуцыя ці новыя выбары? Пра гэта ў новым выпуску дэбатаў «ДысКУТ» разважаюць палітолаг, аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў і палітычная аглядальніца, рэдактарка сайта «Наше мнение» Валерыя Касцюгова. 

Фота Надзеі Бужан

«Пазіцыя, што спачатку новыя выбары, а потым Канстытуцыя — яна, у прынцыпе, правільная, але ў той сітуацыі, калі мы не маем перамоўнага працэсу паміж Святланай Ціханоўскай і Каардынацыйнай радай і прадстаўнікамі беларускай улады, — мяркуе Ягораў. — Не маем выканання базавых патрабаванняў хаця б у выглядзе вызвалення палітычных зняволеных і пачатку нейкага ўзнаўлення функцыянавання права ў Беларусі».

Палітолаг лічыць, што канстытуцыйная рэформа, якая сёння навязваецца ўладамі, не мае адносін да рэальнай змены Канстытуцыі ў Беларусі.

«Калі я кажу, што спачатку трэба мяняць Канстытуцыю, а ўжо потым праводзіць выбары, я кажу пра пераходны працэс, то бок тое, што мусіць адбыцца пасля таго, як палітычны крызіс у Беларусі будзе вырашаны, — працягвае Ягораў. — Вырашэнне палітычнага крызісу — гэта перамовы паміж беларускімі ўладамі і Святланай Ціханоўскай і КР. Я бачу прыкладна такі працэс: спачатку ў перамовах вызначаецца структура пераходнага ўраду. Ва ўрад прызначаюцца людзі з боку Каардынацыйнай рады і Ціханоўскай, частка людзей застаецца. Канечне, мусяць сысці людзі, непасрэдна адказныя за масавыя парушэнні правоў чалавека і гвалт на вуліцах: то бок усе кіраўнікі сілавых структур, яны быць заменены на іншых». 

Чым гэты пераходны ўрад мусіць заняцца?

«Пад яго кантролем мусіць быць перапрызначаны склад Цэнтральнай выбарчай камісіі. І тады першыя выбары пасля гэтага мусяць прайсці ў Канстытуцыйную асамблею, якая павінна распрацаваць новую Канстытуцыю, — тлумачыць Андрэй Ягораў. — І далей ужо па новай Канстытуцыі павінны прайсці выбары прэзідэнта. Бо калі не будзе зроблена так, то новы прэзідэнт, які атрымае паўнамоцтвы па Канстытуцыі 1996 года, атрымае кальцо ўсеўладдзя, і гэта яго сапсуе».

Але, ставіць пытанне Валерыя Касцюгова, ці змена Канстытуцыі вырашыць рэальныя праблемы людзей? 

«Канстытуцыя 1994 года не зберагла нас ні ад 25 год аўтарытарнага кіравання, ні ад масавых рэпрэсій, ні ад прававога дэфолту ўрэшце рэшт. То бок так, добра, каб канстытуцыйны дакумент быў больш дэмакратычны і свабодны, але па сутнасці злая палітычная воля здольная сапсаваць яго ў любы момант, выкарыстоўваючы ўсе гэтыя нізкія прыёмы», — кажа яна.

Поўная дыскусія — на ютуб-канале дэбатаў «ДысКУТ»:

Глядзіце таксама: Якім павінна быць студэнцкае самакіраванне пры дыктатуры? Дыскутуюць лідары моладзі

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031