Знайсці
22.10.2020 / 20:5135РусŁacБел

Сталі вядомыя падрабязнасці лукашэнкаўскага мега-мітынгу

Лукашэнкаўскі мега-мітынг, на які ў Мінск маюць намер звозіць цягнікамі і аўтобусамі бюджэтнікаў з усёй краіны, запланаваны на нядзелю на 14.00. Адзін з асноўных пунктаў збору — ля стэлы. Заяўку на правядзенне мітынгу падала Федэрацыя прафсаюзаў.

Мітынг маюць намер правесці ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Плануецца шэсце на плошчу Незалежнасці.

Наконт мітынгу выказаўся кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў Орда: «Мы падалі заяўку на правядзенне мерапрыемства і запрашаем усіх жадаючых, хто хоча выказаць сваю пазіцыю, каму неабыякавы лёс нашай краіны, прыйсці ў нядзелю на мерапрыемства і гэтую пазіцыю выразна і ясна выказаць, і яе паказаць. Па вялікім рахунку, паказаць сёння, хто ў нашай краіне гаспадар!»

Нагадаем, раней з паведамленняў чытачоў Нашай Нівы стала відавочна, што ўлады хочуць пайсці ва-банк і сабраць у Мінску мега-мітынг. Падобна на тое, што да раёнаў даведзены план па колькасці ўдзельнікаў, а кіраўнікі на месцах выкручваюцца, каб яго выканаць. Ехаць ніхто асабліва не рвецца, таму на некаторых прадпрыемствах за паездку нават прапануюць грошы.

Так што, магчыма, на гэтых выхадных паўторыцца сітуацыя 16 жніўня, калі два бакі «збіраліся мітынгамі». Тады, нагадаем, лукашэнкаўцы звезлі 15 тысяч чалавек, а на Марш свабоды выйшла да 300 тысяч.

Фота Надзеі Бужан.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031