Праваабаронцы: 17 кастрычніка затрымалі каля 40 чалавек
17 кастрычніка ў Беларусі былі анансаваныя студэнцкі Марш маладосці і Жаночы марш.
Праваабаронцам вядомыя ўжо каля 40 прозвішчаў людзей, затрыманых падчас мірных акцый пратэсту 17 кастрычніка. У асноўным гэта студэнты.
Нагадаем, студэнцкая калона з больш як сотні ўдзельнікаў рушыла ад Лінгвістычнага ўніверсітэта на праспект насустрач Жаночаму маршу. Праз квартал, на скрыжаванні з вуліцай Казлова, студэнтаў перанялі сілавікі.
Затрымалі таксама журналістаў Дар'ю Спевак (Onliner), Вадзіма Заміроўскага і Усевалада Зарубіна (Tut.by і БелаПАН). Іх узялі нібыта для «праверкі дакументаў», але ў РУУС распачалі адміністратыўны працэс. Ці адпусцяць іх сёння з міліцыі, пакуль невядома.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Фільм пра нібыта вярбоўку падлеткаў украінскімі спецслужбамі пакажуць ва ўсіх навучальных установах Беларусі
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера