Знайсці
15.10.2020 / 08:264РусŁacБел

З Магілёўскага ўніверсітэта адлічылі двух удзельнікаў пратэстаў, аднаго адразу ж забіраюць у войска

Раніцай 12 кастрычніка ў Магілёўскім дзяржуніверсітэце імя Куляшова быў падпісаны загад аб адлічэнні студэнта 2-га курса гісторыка-філалагічнага факультэта Сяргея Есауленкі. Такі ж загад падрыхтаваны і для студэнта 4-га курса аддзялення журналістыкі Міхаіла Барыса, піша mogilev.online.

Фармальна прычынамі для адлічэння сталі дзве гадзіны пропуску фізкультуры ў Сяргея і незалік па фізкультуры ў Міхаіла.

Раней Сяргей прыйшоў на акцыю БРСМ з бел-чырвона-белым сцягам, а потым зладзіў міні-пікет ля ўніверсітэта. Міхаіл браў удзел у акцыях пратэсту, за што быў арыштаваны і аштрафаваны.

Сяргею Есауленку адразу пасля адлічэння ўручылі позву ў ваенкамат — хлопца забіраюць у войска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031