Знайсці
14.10.2020 / 12:3315РусŁacБел

Пул першага: Калеснікаву на сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА не запрашалі 

Блізкі да прэс-службы Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул першага» паведамляе, што Марыю Калеснікаву на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, што прайшла ў суботу ў СІЗА КДБ, не запрашалі.

Адвакат Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка ўчора распавёў, што ў пятніцу да яе прыязджалі двое мужчын і размаўлялі з ёй на гэтую тэму.

«Аказваецца, у пятніцу да Марыі прыязджалі двое мілавідных мужчын, як яна сказала, і размаўлялі з ёй на гэтую тэму, ці не хочаце паразмаўляць [з Лукашэнкам]. Марыя такая крэатыўная дзяўчына, відаць, іх трошкі напалохала. Сказала: ну чаго цяпер кантактаваць, паўтара месяца таму мы прапаноўвалі ўсё гэта спыніць [гвалт], цяпер усё ў турме або выдвараныя з краіны. Да таго ж, вы не прадставіліся, хопіць, мяне ўжо павазілі па Беларусі паўтара сутак і я не ведала, дзе знаходжуся. Вось калі прадставяцца людзі, скажуць, хто яны і куды вязуць, каб я не баялася ехаць. Цяпер, сказала, у Жодзіне ў ізалятары ёй спакайней, чым ездзіць з незнаёмымі людзьмі, — распавёў Пыльчанка.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031