Знайсці
12.10.2020 / 18:4510РусŁacБел

Знак аб сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ: Гэта не былі перамовы

Максім Знак распавёў сваім адвакатам аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ. Паводле яго слоў, гэта былі не перамовы, а абмен меркаваннямі, паведамляе Tut.by.

Адвакаты Максіма Знака — Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак — наведалі яго сёння ў СІЗА-1. TUT.BY пацікавіўся наконт удзелу Знака ў сустрэчы з Лукашэнкам, паказанай у суботу па дзяржканале.

— Максім прысутнічаў на тым мерапрыемстве, якое адбылося ў суботу. Гэта не былі перамовы. Гэта было выказванне меркаванняў. Што тычыцца Максіма, то ён там выклаў сваё меркаванне па прававых пытаннях, якога ён заўсёды прытрымліваўся. Нейкі большы каментар аб мерапрыемстве быў бы магчымы з боку Максіма, калі б ён знаходзіўся на волі, а не ў зняволенні, — распавялі адвакаты.

З навін: Максім пераведзены ў іншую камеру, умовы ў якой значна горшыя, чым былі раней, а акрамя таго, пагоршала сітуацыя з перапіскай. Абарона працягвае ўсімі спосабамі аспрэчваць абвінавачванне і знаходжанне Максіма Знака пад вартай.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031