У Гомелі зноў затрымалі кандыдатку навук, выкладчыцу Наталлю Суславу
Учора ў Гомелі затрымалі Наталлю Суславу, кандыдатку навук і выкладчыцу ГДУ. Пра гэта «Моцным Навінам» паведамілі знаёмыя Наталлі.
Суслава і яшчэ чатыры чалавекі знаходзіліся ў машыне, яе спыніла ДАІ. У аўто быў бел-чырвона-белы сцяг і шарыкі белага і чырвонага колеру:
— Мы проста хацелі іх запусціць, — распавёў суразмоўца. — Затрымлівалі ДАІ, потым прыехалі супрацоўнікі РАУС у форме і ў цывільным.
З усімі правялі прафілактычную гутарку, а на Суславу склалі пратакол паводле арт 23.34 за ўдзел 20 верасня ў маршы.
Сёння ці заўтра павінен адбыцца суд над Наталляй.
Нагадаем, 27 верасня выкладчыцу ўжо затрымлівалі, тады ёй далі 8 сутак за ўдзел у Маршы. Пасля ў інтэрв’ю Суслава распавядала, што хадзіла на мітынгі з 9 жніўня.
«Адна з самых яркіх выкладчыц». Падчас жорсткага разгону акцыі ў Гомелі затрымалі кандыдата філалагічных навук
«Лічу помсту шляхетным пачуццем». Гомельская выкладчыца і кандыдатка навук расказала пра 8 сутак арышту
0
0
0
0
0
0
Сілавікі затрымалі кіроўцу-міжнародніка з Мінска, які нібыта напісаў 1 200 каментароў
 1
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком НАТА
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Сілоўня, мацоўня ці качалка? Мовазнаўцы далі адказ
 8
Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком НАТА
 3
Патрыярх Кірыл пажадаў Пуціну кіраваць яшчэ 76 гадоў
 6
Пасля гастрафэсту ў Брэсце атруціліся 19 чалавек
 4
Памёр заслужаны ўрач Анатоль Маўрычаў. Больш за 20 гадоў ён быў намеснікам дырэктара РНПЦ анкалогіі
 1
На фоне чутак пра хваробу Кадыраў прыехаў на інаўгурацыю Пуціна. Развеяць чуткі яму гэта не дапамагло
 3
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера