Знайсці
08.10.2020 / 13:1217РусŁacБел

Лукашэнка пра маршы па выходных і каранавірус: Хочуць хадзіць і хварэць, хай хварэюць. Там жа грошы абяцалі вялікія

БелТА

На нарадзе па сітуацыі з каранавірусам Лукашэнкам закрануў і тэму маршаў пратэсту, што праходзяць па выходных. Яго словы цытуе тэлеграм-канал Пул першага.

«Самае галоўнае ў барацьбе з любой хваробай — берагчы сябе і сваіх родных. Калі мы не будзем самі гэтым займацца самі, ніякія дактары нас не выратуюць і не вылечаць. Тое, што адбываецца цяпер, дапусцім, на вуліцах Мінска па выходных, зразумела, якія будуць наступствы. І захворванне ў Мінску вышэйшае, чым у іншых рэгіёнах. Не, мы ні ў якім выпадку не збіраемся выкарыстоўваць гэта. Яны хутка самі зразумеюць, куды яны ўляпаліся. Таму тут няма ніякай палітыкі. Хочуць хадзіць і хварэць, хай хварэюць. Там жа грошы на Захадзе абяцаюць вялікія. Быццам 53 мільёны. Нібы тры мільёны на кішэнныя выдаткі, а 50 мільёнаў на лячэнне ад кавід», — заўважыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031