Знайсці
08.10.2020 / 12:04РусŁacБел

Святлана Ціханоўская наведвае Славакію

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская наведвае Славакію. Яна сустрэлася з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацый, экспертных цэнтраў і журналістамі. Размова была пра тое, як можна дапамагчы беларускаму народу і якія крокі трэба зрабіць для пераадолення крызісу, паведамляе яе тэлеграм-канал.

Таксама яна сустрэлася з міністрам замежных спраў Славакіі Іванам Корчакам. Яны дамовіліся аб прадаўжэнні праграмы стыпендый для беларускіх студэнтаў, якая фінансуецца урадам Славакіі. Таксама размова ішла аб праграме падтрымкі экспертных і аналітычных цэнтраў для Беларусі. Міністр заявіў, што Славакія плануе адклікаць пасла з Беларусі ў знак салідарнасці з літоўскімі і польскімі калегамі.

Следам Святлана сустрэлася з прадстаўнікамі дыяспары, якія ўдзельнічалі ў акцыях салідарнасці з беларускім народам. Святлана падзякавала ім за гэтую працу і адзначыла, што падзеі на радзіме згуртавалі людзей і ўнутры краіны, і за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031