Знайсці
08.10.2020 / 11:191РусŁacБел

Прэзідэнт Кыргызстана прапаў, а потым знайшоўся

24.kg

Месцазнаходжанне прэзідэнта Кыргызстана Сааранбая Жээнбекава невядомае. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Рады бяспекі краіны Амурбек Суваналіеў, перадае РБК са спасылкай на «Інтэрфакс».

«Месцазнаходжанне прэзідэнта і Сааранбая Жээнбекава і прэм'ер-міністра Кубатбека Баронава (падаў у адстаўку 6 кастрычніка) невядомае. У мэтах бяспекі прынята рашэнне закрыць мяжу», — паведаміў ён.

Па словах Суваналіева, першыя асобы краіны не з'яўляліся на публіцы з пачатку пратэстных акцый. У Інтэрнэце было апублікавана некалькі зваротаў прэзідэнта, але дзе яны запісаныя, невядома.

«Службовыя асобы, якія пакінулі працоўныя месцы, знаходзяцца ў канспіратыўных месцах. Сказаць дакладна дзе, мы не можам, многія з іх хаваюцца. Частка з іх, як Баронаў, запэўнівае, што працуе дыстанцыйна і ў адстаўку не падавалі. Такіх рэваншыстаў досыць шмат, што можа прывесці да большых сутыкненняў»

В. а. кіраўніка МУС і камендант Бішкека Курсан Асанаў, прызначаны на гэтую пасаду 6 кастрычніка, таксама паведаміў, што ён не ведае, дзе знаходзіцца прэзідэнт.

«Я цяпер заняты іншымі праблемамі — навядзеннем парадку ў Бішкеку. Як вы бачыце, з учорашняга дня разам з добраахвотнымі народнымі дружынамі нам удалося ўзяць сітуацыю ў горадзе пад кантроль, не дапусціць марадзёрства. І мы працягваем працаваць над гэтым. Мяркую, што пошукамі Жээнбекава і іншых займаюцца іншыя структуры», - цытуе яго словы 24.kg.

У сваю чаргу ria.ru са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта Кыргызстана паведаміла, што Жээнбекаў знаходзіцца ў Бішкеку і вядзе перамовы з усімі палітычнымі сіламі, каб вярнуць сітуацыю ў прававое рэчышча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031