Знайсці
08.10.2020 / 10:35РусŁacБел

У Мінску прадавец тэлефонаў прысабечыў 40 тысяч рублёў

26-гадовы малады чалавек працаваў у краме аднаго з сотавых аператараў, паведамляе СК.

Карыстаючыся звесткамі кліенцкай базы, ён афармляў фіктыўную дамову, якая змяшчала непраўдзівую інфармацыю аб набыцці кліентамі ў растэрміноўку дарагіх мабільных тэлефонаў або смарт-гадзіннікаў. Дамовы заключаліся без ведама пакупнікоў.

Такім чынам хлопец прысвоіў больш за 20 мабільнікаў (на 40 тысяч рублёў), якія потым прадаў у інтэрнэце, а грошы траціў на анлайн-латарэі.

СК адзначае, што ў ролі «пакупнікоў» заўсёды выступалі яго знаёмыя, якія карыстаюцца паслугамі сувязі менавіта гэтага аператара, у тым ліку хлопец аформіў шэсць растэрміновак і на сваю маму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031