Знайсці
08.10.2020 / 10:033РусŁacБел

Памёр дэпутат Палаты прадстаўнікоў Пісанік. Павінны адбыцца перавыбары

natpress.net

Памёр 63-гадовы дэпутат ад Камуністычнай партыі Леанід Пісанік. Ён прадстаўляў 43-ю Палескую акругу (Мазыр).

Пісанік доўгі час рабіў вайсковую кар'еру, даслужыўся да намесніка камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце.

У сярэдзіне 1990-х перайшоў на цывільную працу ў Мазырскі гарвыканкам. Быў першым намеснікам старшыні (1997-2007).

Пасля працаваў старшынёй Ельскага райвыканкама, адкуль і паехаў у Мінск у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Стаў дэпутатам у 2016, пасля пераабраўся ў 2019.

Паколькі месца ў Палаце прадстаўнікоў вызвалілася, Цэнтральная выбарчая камісія павінна прызначыць перавыбары па Палескай акрузе. У іх змогуць удзельнічаць кандыдаты з усёй краіны, у тым ліку і папулярныя апазіцыйныя палітыкі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031