Знайсці
08.10.2020 / 08:52РусŁacБел

Крэсла прэм'ера Фінляндыі на адзін дзень заняла 16-гадовая дзяўчынка

Фота ўрада Фінляндыі

Фінляндыя раз за разам займае першыя месцы ў рэйтынгах гендарнай роўнасці, але прэм'ер-міністр Санна Марын працягвае наступ у барацьбе за пашырэнне правоў жанчын. У сераду яна саступіла крэсла 16-гадовай Ааве Мурта, якая правяла на яе месцы ўвесь дзень, піша Бі-бі-сі.

Аава Мурта не прымала ў гэты дзень новых законаў, але правяла некалькі сустрэч з палітыкамі, з якімі абмяркоўвала правы жанчын у свеце тэхналогій.

35-гадовая прэм'ер і 16-гадовая актывістка памяняліся месцамі напярэдадні Міжнароднага дня дзяўчат пад эгідай ААН, які адзначаецца 11 кастрычніка.

Фінляндыя ўжо чацвёрты год прымае ўдзел у праграме Girls' Takeover міжнароднай НКА Plan International, у рамках якой падлеткі з усяго свету атрымліваюць магчымасць правесці дзень на месцы палітычных, бізнэс- ці іншых лідараў сваёй краіны.

«Мне вельмі прыемна размаўляць з вамі тут сёння, хоць у нейкім сэнсе мне хацелася б, каб мне не абавязкова было тут знаходзіцца. Каб такія кампаніі, як Girls' Takeover, перасталі быць нам неабходныя», — заявіла Мурта ў сваім выступе ў сераду.

«Але праўда ў тым, што мы пакуль не дасягнулі гендарнай роўнасці — ні ў адным месцы на зямлі. Мы дамагліся многага ў гэтай галіне, але застаецца яшчэ шмат працы», - панаракала яна.

Фота ўрада Фінляндыі

Мурта — актыўная ўдзельніца кампаній у сферы абароны правоў чалавека і барацьбы супраць змяненняў клімату. Яна сама падала заяўку на ўдзел у праграме.

Стаўшы на чале фінскага ўрада ў мінулым годзе, Санна Марын у свае 34 гады стала самым юным прэм'ер-міністрам у свеце. Яна — трэцяя жанчына, якая заняла прэм'ерскае крэсла ў Фінляндыі. Марын узначальвае лева-цэнтрысцкую кааліцыю з чатырма іншымі партыямі — усімі імі кіруюць жанчыны, трое з якіх маладзейшыя за 35 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031