Знайсці
08.10.2020 / 08:092РусŁacБел

СМІ: 32 польскія дыпламаты пакінуць Беларусь да пятніцы

МЗС Польшчы прыняла рашэнне выканаць патрабаванне Мінска і скараціць штат амбасады, паведамляе Gazeta Wyborcza са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Да пятніцы, 9 кастрычніка, з Беларусі з'едуць 32 польскія дыпламаты. Паводле інфармацыі выдання, Варшава не плануе прадпрымаць аналагічны адказ у дачыненні да беларускіх дыпламатаў у Польшчы.

2 кастрычніка, адзначае tut.by, МЗС Беларусі запатрабавала ля пасольстваў Польшчы і Літвы ў нашай краіне скараціць колькасць дыпламатаў: у літоўскім пасольстве замест 25 павінна застацца 14 дыпламатаў, у польскім — замест 50 павінна застацца 18. Таксама ў МЗС Беларусі рэкамендавалі адклікаць паслоў Літвы і Польшчы на радзіму для кансультацый.

Амбасадар Польшчы Артур Міхальскі і амбасадар Літвы Андрус Пулокас пакінулі Беларусь 5 кастрычніка. Іх прыкладу рушылі ўслед і некаторыя паслы краін-членаў Еўрасаюза.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031