У Гродне п'яны мужчына шпурнуў пляшку ў галаву 10-гадовага хлопчыка. Дзіця шпіталізавана з цяжкай траўмай
Здарэнне адбылося 6 кастрычніка каля 19:00, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
50-гадовы мужчына знаходзіўся на адной з дзіцячых пляцовак. Там ён стаў хапаць за рукі 5-гадовага хлопчыка. За дзіця сталі заступацца іншыя дзеці. Мужчыну гэта не спадабалася, ён кінуў пляшку ў галаву 10-гадоваму хлопчыку. Дзіця шпіталізавана з цяжкай траўмай.
Распачатая крымінальная справа па ч. 3 ст. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Мужчына затрыманы.
Раней ён неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, а ў гэты дзень толькі вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто такія гагаузы і чаму выступаюць у падтрымку Расіі
 12
«Трымайся, Ігарок, усім цяжка». Найлепшыя твіты тыдня
 3
Унікальны падземны пераход у Мінску пачалі рамантаваць усяго праз чатыры месяцы пасля адкрыцця
 4
Еўрапол затрымаў групу грузінаў, якія кралі кнігі рускіх пісьменнікаў з еўрапейскіх бібліятэк
 4
«Коні з дзяцінства былі маёй самай вялікай любоўю». А цяпер беларуска лепіць іх так, што можна лёгка зблытаць з жывымі
Аб'явілі дату правядзення фестывалю Тutaka — 2024
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера