Знайсці
07.10.2020 / 08:413РусŁacБел

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння, сказаўшы, што шануе як надзейнага сябра Беларусі

RT

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння. Сёння Пуціну спаўняецца 68 гадоў.

«Унутраная і знешняя палітыка, якая праводзіцца пад вашым кіраўніцтвам і накіраваная на эфектыўнае сацыяльна-эканамічнае развіццё Расіі, павышэнне яе аўтарытэту і ўплыву ў свеце, карыстаецца шырокай і несумненнай падтрымкай грамадзян. Яркім пацвярджэннем гэтаму з'яўляюцца вынікі выбараў у адзіны дзень галасавання 13 верасня 2020 года», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока шануе Уладзіміра Пуціна як надзейнага сябра Беларусі і паслядоўнага прыхільніка пашырэння інтэграцыйных працэсаў на лініі Саюзнай дзяржавы, якія ў поўнай меры адпавядаюць намерам двух брацкіх народаў сумеснымі намаганнямі будаваць годную будучыню.

«Перакананы, што адносіны стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Расіяй, у аснове якіх ляжаць шматгадовыя традыцыі дружбы, салідарнасці і ўзаемнай падтрымкі, будуць і надалей эфектыўна развівацца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031