Знайсці
07.10.2020 / 07:356РусŁacБел

Хочам жыць у краіне, дзе кіраўнік, наняты народам, не называе яго «народцам» — ВІДЭАЗВАРОТ работнікаў «Нафтана»

Супрацоўнікі «Нафтана» запісалі відэазварот, у якім выказалі стаўленне да палітычных падзей у краіне, паведамляе tut.by.

— Мы хочам жыць у мірнай, свабоднай, незалежнай, квітнеючай краіне. У краіне, дзе выконваюцца правы і свабоды чалавека, дзе працуюць законы. Дзе адзінай крыніцай улады з'яўляецца народ. У краіне, дзе воля народа з'яўляецца абавязковай да выканання, — кажуць работнікі. — Дзе незалежнае назіранне на выбарах і адкрыты і празрысты падлік галасоў з'яўляюцца нормай. Дзе кіраўнік, наняты народам, не называе яго «народцам», «авечкамі», «пацукамі». У краіне, дзе праваахоўныя органы не з'яўляюцца карнымі. У краіне, дзе не катуюць людзей у ЦІП і следчых ізалятарах. У краіне, дзе ў прынцыпе не катуюць людзей. У краіне, дзе не калечаць і не забіваюць людзей на вуліцах, у сваіх дварах за іх канстытуцыйнае права выказваць сваё меркаванне, — кажуць работнікі «Нафтана».

Наваполацкі «Нафтан» — бюджэтаўтваральнае прадпрыемства краіны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031