Знайсці
05.10.2020 / 12:5316РусŁacБел

МУС: У нядзельнай акцыі пратэсту ўзялі ўдзел 10 тысяч чалавек

Фота Дар'і Буракінай

Прэс-служба МУС у сваім тэлеграм-канале апублікавала прэс-рэліз наконт акцый пратэсту, што прайшлі ў гарадах Беларусі 4 кастрычніка.

Паведамляецца, што па краіне зафіксавана 10 пратэсных акцый. Ва ўсіх абласных цэнтрах, за выключэннем сталіцы, яны былі нешматлікія (ад 20 да 100 чалавек).

У Мінску агульная колькасць удзельнікаў склала каля 10 тысяч чалавек.

У дачыненні да «агрэсіўна настроеных грамадзян, якія ў парушэнне ПДР выходзілі на праезную частку і блакавалі рух транспарту, ужываліся вадамёты». У Віцебску для адцяснення натоўпу, які спрабавала адбіць затрыманага, а ў Гродне для затрымання п'янага пратэстоўца, які аказаў непадпарадкаванне міліцыянтам, ужываўся газ, паведамляе МУС.

Агулам былі затрыманыя 317 чалавек. Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 258 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031