Знайсці
05.10.2020 / 09:361РусŁacБел

Трампа пачалі лячыць ад COVID-19 стэроідным прэпаратам. Яго даюць цяжкім пацыентам

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праходзіць лячэнне ад каранавіруснай інфекцыі з ужываннем стэроіднага прэпарата дэксаметазон, паведамляе Associated Press са спасылкай на дактароў.

Дактары пачалі ўжываць стэроід 3 кастрычніка разам з другой дозай прэпарата рэмдэсівір, у Трампа няма пабочных эфектаў. Дэксаметазон выкарыстоўвалі пасля таго, як узровень кіслароду ў арганізме Трампа ўпаў да 93%, паведаміў доктар амерыканскага прэзідэнта Шон Конлі.

Як адзначае тэлеканал CNBC, дэксаметазон паказаў сваю эфектыўнасць пры лячэнні цяжкіх пацыентаў з каранавірусам, але можа быць шкодны пры менш цяжкіх выпадках.

4 кастрычніка Дональд Трамп ненадоўга пакінуў ваенна-медыцынскі цэнтр у штаце Мэрыленд, дзе ён праходзіць лячэнне ад каранавіруса, каб праз акно аўтамабіля павітаць прыхільнікаў. Падчас паездкі Трамп быў у ахоўнай масцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031