Знайсці
02.10.2020 / 12:27РусŁacБел

Крэмль пазітыўна ацаніў адсутнасць Лукашэнкі ў пакеце ЕС

Крэмль мяркуе, што адсутнасць у новым санкцыйным спісе ЕC Аляксандра Лукашэнкі з'яўляецца «хутчэй пазітыўным» сігналам, але агулам да санкцый ставіцца вельмі негатыўна, піша ТАСС.

«Безумоўна, хутчэй пазітыўна», — сказаў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў у пятніцу журналістам, каментуючы неўключэнне Лукашэнкі ў санкцыйны спіс ЕС. Пры гэтым ён падкрэсліў: «Мы ў цэлым ставімся вельмі і вельмі негатыўна да санкцыйнай палітыкі». «У любым выпадку гэта хутчэй праява слабасці, чым сілы», — растлумачыў ён.

«Вядома, траплянне ў нейкія санкцыйныя спісы вышэйшага кіраўніцтва краіны або кіраўніка дзяржавы азначала б проста выключэнне любых магчымасцяў, любых кантактаў з гэтай краінай, безумоўна, гэта пазбавіла б ЕС магчымасці падтрымліваць дыялог з Беларуссю, у тым ліку і ў інтарэсах абмеркавання тых тэм, якія цікавяць абодва бакі», — адзначыў прадстаўнік Крамля. Ён паўтарыў, што Крэмль «хутчэй пазітыўна ставіцца да неўключэння Лукашэнкі ў пакет санкцый». «Але калі казаць у цэлым, то, вядома, мы негатыўна ставімся да санкцыйных праяў», — адзначыў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031