Знайсці
02.10.2020 / 07:157РусŁacБел

ЕС уводзіць санкцыі супраць 40 афіцыйных асоб Беларусі. Лукашэнка не ўвайшоў у спіс

Еўрасаюз з 2 кастрычніка ўвядзе санкцыі ў дачыненні да прыкладна 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных за фальсіфікацыю выбараў і парушэнне правоў чалавека. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па выніках першага дня саміту ЕС у Брусэлі, які пачаўся ў чацвер і завяршыўся за поўнач, піша ТАСС.

«Мы вырашылі рэалізаваць санкцыі, якія мы ўзгаднілі ў жніўні. Гэта азначае, што заўтра (у пятніцу-заўв. ТАСС) пісьмовай працэдурай будзе рэалізаваны чорны спіс з прыкладна 40 імёнаў», — сказаў ён, адзначыўшы пры гэтым, што Аляксандр Лукашэнка пакуль не ўваходзіць у спіс.

У сваю чаргу прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падкрэсліў, што ЕС не ўвёў санкцый супраць Лукашэнкі, паколькі гэта падарвала б патрабаванне Брусэля пачаць дыялог з апазіцыяй пры пасярэдніцтве АБСЕ і вызваліць палітвязняў.

«Гэта [санкцыі] дало б Лукашэнку законныя падставы адмовіцца ад выканання гэтых умоў», — падкрэсліў ён.

Гэтыя санкцыі Еўразвяз паабяцаў увесці яшчэ на экстранай сустрэчы кіраўнікоў МЗС 14 жніўня. Паўтара месяца ўвядзенне санкцый блакаваў Кіпр, патрабуючы наўзамен ад партнёраў па ЕС увесці жорсткія санкцыі супраць Турцыі за геолагаразведачную дзейнасць па пошуку газавых радовішчаў на спрэчным шэльфе ў Міжземным моры.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031