Знайсці
01.10.2020 / 10:441РусŁacБел

Мінабароны Арменіі паведаміла аб збітым верталёце Азербайджана

Сілы самаабароны непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі збілі ваенны верталёт арміі Азербайджана, паведамляе РБК са спасылкай на Міністэрства абароны Арменіі.

Верталёт упаў на тэрыторыі Ірана паблізу мяжы. Армянскі бок са шкадаваннем адзначае, што гэта адбылося ненаўмысна і такія выпадкі непазбежныя, паколькі баявыя дзеянні праходзяць «зусім блізка да мяжы з Ісламскай Рэспублікай».

Пацверджання або абвяржэння гэтай інфармацыі з азербайджанскай боку не паступала.

У сваю чаргу ўлады Азербайджана паведамілі аб гібелі 16 мірных жыхароў пры абстрэле, яшчэ 55 пацярпелі.

«У выніку цяжкага артылерыйскага абстрэлу азербайджанскіх густанаселеных раёнаў шпіталізаваныя 55 мірных жыхароў, 16 чалавек загінулі», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры Азербайджана.

Таксама ў ведамстве сцвярджаюць, што армянскія вайскоўцы працягваюць «падвяргаць інтэнсіўным артылерыйскім абстрэлам» рэгіянальныя і сельскія цэнтры, бальніцы, школы, дзіцячыя сады, а таксама дзяржаўныя адміністрацыйныя будынкі. Паводле звестак Генпракуратуры, у выніку абстрэлаў сур'ёзна пацярпелі 163 дамы, а таксама 36 грамадзянскіх аб'ектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031