Вось як выглядае самы дарагі катэдж Беларусі — $2,5 мільёна за дом у Драздах ФОТЫ
На продаж выставілі асабняк у Драздах, які каштуе 2,5 мільёна даляраў. На сённяшні дзень гэта самая дарагая прапанова па жыллі ў сталіцы, піша TUT.BY. Глядзіце, як ён выглядае.
Дом знаходзіцца на Ціхай вуліцы — у Драздах-1. У 2017 годзе ён перайшоў па дамове дарэння 48-гадовай мінчанцы. Раней ім валодаў яе сын, а яшчэ раней — іншы бізнэсмен.
Цяпер за катэдж просяць 2,5 мільёна даляраў. Магчымая доўгатэрміновая арэнда.
Што ж тычыцца дома, то ён мае тры ўзроўні. У ім чатыры санвузлы і дзве тэрасы. Агульная плошча — 447 квадратных метраў. «Дызайнерскі рамонт. Цалкам абстаўлены мэбляй, тэхнікай. Камін, басейн-саўна», — сказана ў аб'яве.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка спадзяецца на мір для «брацкага народа» ў маі
 2
Кіраўнік беларускага МЗС: У Літвы рыльца ў пуху
 9
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 16
Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Мадрыдзе
 6
У Дзвіне каля Полацка злавілі вялізнага сома ФОТЫ
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера