Андрэй Хадановіч. [Магутны Божа]. Хоць сёння падкажы, як жыць далей
Андрэй Хадановіч, фота Сяргея Гудзіліна
Адзіны, праваслаўны й каталіцкі,
магутны Божа птушак і лілей,
старадароскі, рэчыцкі і лідзкі,
хоць сёньня падкажы, як жыць далей.
Дабраслаўляць твае выпрабаваньні
на дудцы, як тутэйшы пастушок?
Ці, затануўшы ў моры-кафкіяне,
багемным півам запіваць свой шок?
Жалейка Блэйка ці гравейка Швейка,
— якой сьцяжынай з гразі да нябёс
брысьці, пакуль кузіна-белашвейка
не перакусіць ніткай марны лёс?
Усякі шлях, якім на волю плысьці,
загарадзіў адзін маржовы буй.
Ты, што жывеш на Беларусі,
выйсьце хоць раз парай, хоць неяк зрэагуй!
Жалейка ные, белашвейка шые
для Ліды, Рэчыцы й Старых Дарог.
…Як раптам божы птах насер на шыю.
…Падзякуй, што ня мышку на парог.
0
0
0
0
0
0
Стартуе продаж новай кнігі для дзяцей ад Андрэя Скурко
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 20
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, там вялікі пажар
 1
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 5
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера