Колькасць наведвальнікаў банкаўскіх аддзяленняў у Беларусі знізілася ў сакавіку на 10%
Беларусы сталі радзей хадзіць у аддзяленні банкаў на фоне распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і тэндэнцыі да самаізаляцыі. Шмат хто сышоў у анлайн. Такой статыстыкай падзяліўся БПС-Сбербанк на аснове аналізу даных электроннай чаргі ў больш за 50 офісах па ўсёй краіне.
Аддзялення працягваюць працаваць, але кожны дзясяты ў сакавіку вырашыў застацца дома і вырашаць пытанні ў анлайне. Пры гэтым рэзка павысілася актыўнасць карыстальнікаў мабільнага і інтэрнэт-банка. Заадно беларусы сталі часцей афармляць віртуальныя карты — на траціну больш у сакавіку, чым у лютым.
У саміх аддзяленнях з'явілася разметка для захавання сацыяльнай дыстанцыі ў 1,5 метра. Людзей старэйшага ўзросту цяпер абслугоўваюць па-за чаргой. На бачным месцы — санітайзеры, супрацоўнікі працуюць у масках і пальчатках, а ўсе кантактныя паверхні некалькі разоў у дзень апрацоўваюць дэзынфікуючымі сродкамі.