Знайсці
04.09.2019 / 09:429РусŁacБел

Віктар Малышчыц зрабіў ФОТА загадкавага некропаля на Лепельшчыне

Старажытнымі камянямі-крыжамі на могілках у Беларусі нікога не здзівіш. Але, бадай, самы загадкавы каменны некропаль можна адшукаць у Лепельскім раёне ля вёскі Двор-Таронкавічы.

Некалькі крыжоў, крыху камянёў і пліта з загадкавымі знакамі стаяць на самым высокім пагорку пасярод поля. Сюды прыходзіць шмат людзей, на камянях пакідаюць манеткі — у выніку многія краязнаўчыя выданні ахрысцілі гэтае месца язычніцкім капішчам.

Але сапраўдная гісторыя гэтага месца нікому да канца не вядомая. У 2003 годзе трактар зачапіў плугам і вывернуў з зямлі тую самую пліту з незразумелымі малюнкамі.

Мясцовыя краязнаўцы зацікавіліся такім унікальным аб’ектам, сталі аглядаць месца знаходкі. І адшукалі на ўскрайку лесу яшчэ некалькі камянёў і крыжоў сярод зараснікаў крапівы.

Хутчэй за ўсё іх яшчэ ў савецкія часы прыбралі трактарам, каб зрабіць калгаснае поле, тым не менш, мясцовыя жыхары нічога на гэтую тэму расказаць не могуць. У выніку сваімі сіламі неабыякавыя людзі перацягнулі крыжы на пагорак паблізу, стварыўшы тым самым вельмі незвычайны аб’ект.

Імверна, гэтым камяням 300—500 год, але ёсць і гіпотэзы, якія датуюць каменныя крыжы IX—X стагоддзямі. Таму незразумела нават, хто іх ставіў — хрысціяне ці паганцы. Той малюнак на пліце — хутчэй за ўсё, навароб. Аднак само месца выглядае вельмі містычна. І асабліва пад зоркамі ўначы — ацаніце самі!

Віктар Малышчыц, фота аўтара

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031