Знайсці
13.03.2013 / 10:425РусŁacБел

«Беларусьфільм» здымае «Белыя Росы — 2»

Над стужкай працуе маладая рэжысёр Аляксандра Бутар.

Раней з’яўлялася інфармацыя, што галоўным героем новых «Белых Росаў» стане старэйшы з трох братоў, Андрэй Ходас,
якога ў першай частцы іграў Генадзь Гарбук. Ходас разводзіцца з жонкай і з’язджае жыць на хутар. Але з’яўляецца бізнэсмэн Русачэнка, які на месцы хутара хоча збудаваць катэджны пасёлак «Белыя Росы»…

Аднак сцэнар, паводле словаў аўтара, драматурга Аляксея Дударава быў перапрацаваны.
Як? Аўтар казаць адмаўляецца. «Я даў слова астатнім, а найперш сабе, што не буду гаварыць пра гэты фільм. — гаворыць ён.. — У рэшце рэшт,
гэта фільм пра іншых людзей, пра іншую краіну, трыццаць год прайшло. Сэнс фільма можна акрэсліць так: калі ты жыў у Белых Росах, табе нічога не страшна».

Таму, кажа Аляксей Дудараў, што фільм нельга лічыць працягам, ці «Белымі Росамі-2», хаця назва хутчэй за ўсё будзе менавіта такой.

ЮУ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031