Знайсці
11.02.2013 / 09:31РусŁacБел

BAFTA: Найлепшай кінастужкай названа «Аперацыя «Арга»

Фільм «Аперацыя «Арга» атрымаў новыя перамогі, заваяваўшы тры ўзнагароды Брытанскай акадэміі кіно-і тэлемастацтва BAFTA, уключаючы прыз у намінацыі «найлепшы фільм».

Бэн Афлек, які зняў гэтую стужку пра вызваленых з Ірана амерыканскіх закладнікаў, быў прызнаны найлепшым рэжысёрам года. У студзені «Аперацыя «Арга» была адзначана узнагародай фестывалю «Залаты глобус», а таксама атрымала галоўны прыз Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад.

Званне найлепшага акцёра атрымаў Дэніэл Дэй-Льюіс за ролю ў знятым Стывенам Спілбергам біяграфічным фільме «Лінкальн».

Нечакана для многіх прыз за найлепшую жаночую ролю атрымала французская актрыса Эмануэль Рыва за карціну «Каханне».

Апошні фільм пра прыгоды Агента 007 «Каардынаты: Скайфол» названы самай выбітнай брытанскай стужкай мінулага года. Чарговы фільм пра Бонда здолеў абыйсці такія стужкі, як «Ганна Карэніна», «Самы лепшы экзатычны гатэль Мэрыголд», «Адрынутыя» і «Сем псіхапатаў».

Акрамя таго, «Каардынаты: Скайфол» атрымалі ўзнагароду за найлепшую арыгінальную музыку.

Найлепшай актрысай другога плана названа Эн Хэтэўэй за ролю ў мюзікле «Адрынутыя». Найлепшую мужчынскую ролю другога плана, на думку журы BAFTA, выканаў Крыстаф Вальц у фільме «Джанга вызвалены».

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031