Знайсці
09.02.2013 / 11:031РусŁacБел

Прэзентаваны першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм «Прыгоды Несцеркі»

Ягоны рэжысёр — Ігар Воўчак.

Карціна, праца над якой доўжылася амаль 10 гадоў, складаецца з васьмі эпізодаў жыцця папулярнага героя народных легенд і казак.
Добрасардэчны, кемлівы і безжурботны Несцерка разам са сваімі сябрамі, катом і сабакам, то ператварае гліняныя чыгуны ў цымбалы, то прастадушна губляе багацце, то хітрасцю перамагае Змея-Гарыныча, ратуючы сваю каханую. Пасля шматлікіх выпрабаванняў жыцця Несцерка ўсё ж знаходзіць шчасце.

«Усё было зроблена на аснове беларускіх народных казак, дзе велізарная колькасць мудрасці. І добра б, калі б пра гэту мудрасць ведалі не ў канцы жыцця, а ўсё ж у пачатку, —
сказаў Волчак. — Ёсць рэчы важнейшыя, чым грошы. І пра гэта, увогуле, фільм».

Стужка разлічана ў першую чаргу на дзяцей, якіх стваральнікі фільма заклікаюць «не толькі забаўляцца, але і чамусьці вучыцца».

Анімацыйны фільм «Прыгоды Несцеркі» зняты на беларускай і рускай мовах, бо асноўны рынак, дзе ён можа атрымаць камерцыйны поспех, — расійскі.
Акрамя таго, карціна можа транслявацца з англійскімі субцітрамі, што дае магчымасць прадстаўляць яе на замежных фестывалях.

Акцёр Аляксандр Кашпераў, які агучваў ролю Несцеркі, падзяліўся сваімі ўражаннямі аб працы над фільмам: «Самае складанае было — дагадзіць Волчаку як рэжысёру. Ад валявога рашэння рэжысёра ішоў і характар героя».

Прэм’ерны паказ фільма запланаваны на сакавік. Што датычыцца даты выхаду на шырокі экран, то гэта пытанне пакуль не вырашана.

Першы беларускі поўнаметражны анімацыйны фільм можна будзе ўбачыць у межах мінскага гарадскога фестывалю дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Сакавічок» і на міжнародным фестывалі дзіцячай анімацыі «Залатая рыбка».

Цяпер Ігар Волчак пачаў працу над новым праектам — «Ронда капрычыёза», які таксама будзе ўтрымліваць элементы народнай культуры. «Гэта арт-праект, іміджавы і зусім некамерцыйны. Такія фільмы таксама патрэбныя», — сказаў рэжысёр.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031