Знайсці
04.02.2013 / 10:19РусŁacБел

Найлепшым мультфільмам года прызнаны дыснэеўскі «Ральф»

Стужка студыі Дыснэя «Ральф» («Wreck-It Ralph») уганараваная пяццю прэміямі «Эні».

«Ральф» быў прызнаны найлепшым паўнаметражным мультфільмам года. Акрамя таго, стужка была адзначана ўзнагародамі за рэжысуру (пастаноўкай займаўся Рыч Мур, які раней прымаў удзел у працы над серыяламі «Футурама» і «Сімпсаны»), музыку, агучванне персанажа (у гэтай намінацыі «Эні» атрымаў акцёр Алан Т'юдзік) і сцэнар.

Мультфільм «Ральф» распавядае пра адмоўнага персанажа з старой відэагульні, які вырашыў стаць станоўчым героем. Стужка выйшла ў пракат у лістападзе 2012 года, з поспехам ішла ў Мінску.

«Эні» - галоўная амерыканская прэмія ў галіне анімацыйнага кіно. Яна была заснавана ў 1972 годзе. 40-я цырымонія ўручэння «Эні» адбылася ў Лос-Анджэлесе 2 лютага 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031