Знайсці
02.02.2013 / 22:523РусŁacБел

Памёр акцёр Уладзімір Балон — капітан гвардзейцаў кардынала з «Трох мушкецёраў»

Расійскі акцёр Уладзімір Балон памёр 2 лютага ў Маскве на 76-м годзе жыцця, перадае РІА Навіны са спасылкай на Саюз кінематаграфістаў РФ.

Балон нарадзіўся 23 лютага 1937 года ў Ленінградзе. Ён пачаў сваю прафесійную кар’еру ў спорце, стаўшы чэмпіёнам СССР сярод юніёраў па фехтаванні на рапірах і скончыўшы Інстытут фізкультуры імя Лесгафта. У 1958–1961 гадах будучы акцёр працаваў старшым трэнерам ДСТ «Дынама», затым — трэнерам ЦСКА.

Першая роль Балона -- ад’ютант Кутузава ў фільме «Гусарская балада», куды яго запрасіў рэжысёр Эльдар Разанаў для пастаноўкі баёў і трукаў.
Затым акцёр з’явіўся ў эпізодах фільмаў «Дайце кнігу скаргаў», «Мікалай Бауман», «Прынцэса цырка», «Дзёрзкасць», «Пецька ў космасе» і займаўся пастаноўкай трукаў ў такіх карцінах, як «Год як жыццё», «Звоняць, адчыніце дзверы», «Сцеражыся аўтамабіля».

У карціне Святланы Дружынінай «Гардэмарыны, наперад!» Балон не толькі паставіў сцэны фехтавання, але і сыграў ролю слугі Жака.

Вядомасць Балону прынесла роля капітана гвардзейцаў кардынала Жусака ў фільме «Д’Артаньян і тры мушкецёры» рэжысёра Георгія Юнгвальд-Хількевіча.
У наступных фільмах пра мушкецёраў ён выступіў у якасці пастаноўшчыка трукаў.

ria.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031