Стваральнік «Цюдораў» зробіць серыял пра Аляксандра Македонскага
Англійскі сцэнарыст Майкл Херст, вядомы працай над серыяламі «Цюдоры», «Елізавета» і «Камелот» заняўся напісаннем гісторыі для новага тэлепраекта, прысвечанага Аляксандру Македонскаму.
Англамоўны
Чакаецца, што здымкі серыяла пачнуцца ў 2014 годзе. Кожны з 12 эпізодаў будзе даўжынёй у гадзіну.
Паводле Херста, гісторыя цара Старажытнай Македоніі з’яўляецца выдатнай —не кожнаму кіраўніку была дадзена мянушка «Вялікі», а, на яго думку, Аляксандр быў першым і, магчыма, найвялікшым: да 33 гадоў ён заваяваў вялікую частку вядомага свету і быў прызнаны жывым богам. «Але галоўным для мяне — і для серыяла — застаецца асоба Аляксандра Македонскага як чалавека, — распавёў сцэнарыст. — Вучань Арыстоцеля, нашчадак Геракла, ён усё жыццё быў поўны сумненняў і пытанняў пра прыроду і сэнс жыцця. Гэты герой старажытнасці працягвае служыць прыкладам для тых, хто і цяпер спрабуе рассунуць межы чалавечага досведу».
0
0
0
0
0
0
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
 17
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
 2
«Такой сітуацыі не было з 1977 года». Як рэзкі скачок цэн на какава-бабы адбіваецца на шакаладках у Беларусі
 1
У Беларусі прадукты будуць маркіраваць па-новаму
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера