«Ганна Карэніна»: Лялька імперскага тэатру
Піша Андрэй Расінскі.
Ганна Карэніна (Anna Karenina)
Вялікабрытанія, 2012, каляровы, 129 хв
Рэжысёр: Джо Райт
Ролі выконваюць: Кіра Найтлі, Джуд Лоў, Аарон Тэйлар-Джонсан, Келі МакДоналд, Мэцью МакФэйдэн, Домнал Глісан, Рут Уілсан
Жанр: драма паводле аднайменнага раману Льва Талстога
Адзнака: 3 (з 10)
«Ганне Карэнінай» шанцавала на экранізацыі. Іх было болей за 25. Сённяшняя — брытанская пастаноўка Джо Райта, сцэнар для якой склаў драматург Том Стопард. Адметнасць карціны — ейная наўмысная тэатральнасць. Фільм пачынаецца, як спектакль, а падчас любой сцэны мы можам наткнуцца на дэкарацыі. Харэаграфічныя нумары падкрэсліваюць умоўнасць дзеяння.
Але «Карэнінскі» тэатр Райта і Стопарда — гэта механічнае прадстаўленне, дзе замест жывых людзей — вельмі дарагія рэчы.Ганна Карэніна Кіры Найтлі — гэта завадная лялька з белым тварам, пазаламанымі рукамі й істэрыкай, што ўключаецца ў патрэбныя моманты. Вронскі (Аарон Тэйлар-Джонсан) — цукерны фацэт з пергідрольнымі валасамі, функцыя якога звабна ўсміхацца. Левін (Домнал Глісан) — няўцямны персанаж у цяжкім кажусе (але Талстой пісаў гэтага героя з сябе). Футра, карункавая вуаль, бліскуча-белыя сукенкі — ажыўленыя лепей за акцёраў, а моцны ангельскі акцэнт рускіх народных песень дадае неабходнае штучнасці. У фальшывым імперскім тэатры сама чалавечны персанаж… — Карэнін (Джуд Лоў), шпунцік дзяржаўнай машыны. І выйсця з суцэльнага тэатру — няма.
Болей амярцвіць «вялікую рускую літаратуру», чым зрабілі гэта Стопард і Райт, немагчыма. Але — хіба яна жывая?Засталіся імперскія артэфакты — і іх яшчэ прадаюць, пакуль не забылі. Аматарам «высокай духоўнасці», што пазбаўленая душы, — фільм спадабаецца.
0
0
0
0
0
0
Мінкульт скардзіцца: ніхто не хоча здымаць фільмы пра 2020 год і «гераізм сілавікоў»
 17
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Песні ананімнай спявачкі Клаўдзіі Пятроўны ва Украіне сярод лідараў праслухоўванняў. А што вядома пра яе асобу?
 3
Шыльды на некаторых вуліцах Мінска стануць каляровымі
 3
Расійскія вайскоўцы зайшлі на базу ЗША ў Нігеры
 1
«Нават кірыліца — гэта праблема». Беларус з Падляшша расказаў пра тое, чаму паланізаваліся карэнныя беларусы Польшчы
 5
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера