Знайсці
07.05.2024 / 18:29РусŁacБел

Расія перастала выкарыстоўваць Крымскі мост для вайсковых грузаў

Расія перайшла на выкарыстанне сухапутных маршрутаў праз усходнюю частку Украіны для забеспячэння лініі фронту і перастала эксплуатаваць мост праз Керчанскі праліў, піша The Independent.

Крымскі мост. Фота: AP Photo

Спадарожнікавыя здымкі, якія прааналізавала і перадало выданню найбуйнейшае ўкраінскае прыватнае разведвальнае агенцтва Molfar, паказалі, што

апошнія тры месяцы па мосце не ходзяць вайсковыя грузавыя чыгуначныя саставы. З 29 лютага быў заўважаны толькі адзін расійскі грузавы цягнік з 55 вагонамі з палівам.

Адзначаецца, што Масква значна скараціла выкарыстанне Крымскага моста пасля атакі на яго 17 чэрвеня 2023 года. Тады ўкраінскія марскія дроны змаглі пашкодзіць частку палатна, два чалавекі загінулі.

Са слоў генеральнага дырэктара Molfar Арцёма Старасека, рашэнне расійскіх уладаў спыніць выкарыстанне моста супала з рэзкім ростам грузавых перавозак праз Тамань у Растоўскай вобласці.

Паводле ягоных слоў, Расія пачала пракладаць новыя чыгуначныя веткі на акупаваных тэрыторыях, а менавіта ў Мелітопалі, Бярдзянску і Марыупалі, каб звязаць Крым з Расіяй сухапутным шляхам.

Новая чыгуначная лінія, якая праходзіць ад Мелітопаля да Бярдзянска і Марыупаля, а затым да Растова-на-Доне, верагодна, будзе выкарыстоўвацца расійскімі войскамі для новага наступлення, якое, як многія чакаюць, пачнецца гэтым летам, удакладняе выданне.

Чытайце таксама:

Стала вядома, як падарвалі Крымскі мост у кастрычніку 2022 года

Зяленскі паабяцаў разбурыць Крымскі мост падчас новага контрнаступу

Украінская разведка рыхтуе новую атаку на Крымскі мост

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031