Знайсці
19.05.2024 / 10:0564РусŁacБел

Кныровіч: «Бабарыка – ідэаліст. Гэта не памылка, а хрысціянская ахвярнасць»

Бізнесовец Аляксандр Кныровіч у новым выпуску ТОКу выказаў свой погляд на Віктара Бабарыку.

Віктар Бабарыка. Фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Падчас гутаркі Кныровіча папрасілі назваць тры памылкі Віктара Бабарыкі. На гэта бізнесовец задумаўся: «А ці былі памылкі?» І патлумачыў:

«Чалавек верыў у тое, што ў рамках сістэмы магчымы перамены, законныя перамены».

Кныровіч адзначыў, што цалкам упэўнены, што ўдзел Бабарыкі ў выбарах — не «расійскі праект», а «яго асабістае жаданне і асабісты выбар на гэтым этапе жыцця зрабіць вельмі важную для краіны справу. Ён верыў і шчыра гаварыў, што яго саджаць няма за што, і ён шчыра хоча паўдзельнічаць у выбарах».

Аляксандр Кныровіч. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Бізнэсмен заўважае, што прадстаўнікі старой апазіцыі, якія даўно ўдзельнічалі ў выбарах, даведаўшыся аб намеры Бабарыкі балатавацца на прэзідэнцкіх выбарах, «пакруцілі каля скроні: «Куды ты лезеш? Цябе растопчуць». Але ён быў і ёсць ідэалістам. Ён уяўляў сабе магчымасць гэтых перамен і захацеў паспрабаваць».

Кныровіч падкрэслівае, што не можа назваць рашэнне Бабарыкі памылкай, і дадае:

«Для мяне сёння Бабарыка гэта хрысціянская ахвярнасць. Гэта ахвяра ў імя будучыні Беларусі. Ён паспрабаваў зрабіць па законе. Па законе ён бы перамог.

І тое, што яму не далі гэта зрабіць, прывяло ў тым ліку да пратэстаў 2020 года і разуменню беларускім грамадствам, у якім больш як 50 працэнтаў прагаласавала за перамены, што немагчымы ніякі бясплатны і бясшоўны пераход ад сённяшняй Беларусі да нармальнай еўрапейскай краіны».

Каб не было Бабарыкі, мы б да гэтай пары памыляліся, і шмат чаго было «калі б». Таму ён здзейсніў цалкам хрысціянскую ахвяру. Пайшоў на гэтую галгофу і працягвае за нас усіх несці свой крыж. Таму я не магу назваць ніводнай памылкі, бо не лічу, што ён памыліўся».

@tokbelarus Чем отличается производство хлеба от производства танка? #экономика#политика#объяснение#бизнесмен#белаз#камаз#беларусь♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Глядзіце цалкам:

Чытайце таксама:

Кныровіч: Мне шкада Тарайкоўскага і Алеся Пушкіна, а не тых, хто стаіць на мяжы

«Сур'ёзна схуднеў, важыць, напэўна, кілаграм 80». Былы палітвязень пра Віктара Бабарыку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
6
0
Следующий губазик/адказаць/
20.05.2024
Влад, мы с Кныровичем тебя найдем и посадим в новой беларуси
1
Матчасть рф/адказаць/
20.05.2024
Эюя, киравник Газпрома не Фридман, а Греф, надо знать своих хозяев в лицо и по фамилиям
20.05.2024
Хто такi пазьняк, Зянон Пазьняк з'ехаў з ачэпленага амапам раёна падчас спецаперацыі па яго затрыманні. І вы цудоўна гэта ведаеце.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930