Знайсці
07.05.2024 / 17:493ŁacБел

10 траўня стартуе продаж новага рамана Бахарэвіча

10 траўня а 11-й гадзіне ў кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве стартуюць продажы новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба».

Кнігарня «Кнігаўка» месціцца ў Варшаве на вуліцы Клапатоўскага (Kłopotowskiego), д. 4.

З 16-й да 18-й гадзіны кожны ахвотны зможа атрымаць у кнігарні гэтую кнігу з рук яе ілюстратара — знакамітага музыкі Лявона Вольскага. Будзе магчымасць распытаць Лявона пра тое, як вялася праца над кнігай, а таксама падпісаць яе.

Для Альгерда Бахарэвіча гэта першы авантурны раман. «Капітан Лятучая Рыба» стане выдатным чытаннем на гэты цёплы час, паколькі раман напоўнены прыгодамі і падарожжамі. З кнігі вы даведаецеся, напрыклад, як вандраваць па свеце так шмат, як і героі твора, або як з мінімальнымі высілкамі падрабіць уласны пашпарт.

Чытайце таксама:

«Перасталі быць качэўнікамі і аселі на зямлі». Выдавец Янушкевіч прэзентаваў новую кнігарню і расказаў пра перспектывы бізнэсу

Янушкевіч пачаў прадаваць электронныя версіі кніг

У маі выйдзе культавы раман Стывена Кінга па-беларуску і яшчэ дзве кнігі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
07.05.2024
"З кнігі вы даведаецеся, напрыклад, як ... з мінімальнымі высілкамі падрабіць уласны пашпарт". O! A jak maliavać hrošy? dy tak, kab kamar nosa nie padatknuŭ ?
0
Андрей /адказаць/
07.05.2024
А как приобрести книгу в Беларуси, где живёт большинство читателей?
0
жэўжык/адказаць/
12.05.2024
На жаль, я не аматар папяровых кніг. Ці будзе магчымасьць набыць гэтую кнігу ў электронным выглядзе для Amazon Kindle або Google Books? Я раней купляў кнігі Альгерда Бахарэвіча на Google Books, але там чамусьці ў якасьці прадаўца пазначаны Litres (расейская кантора). Можа хто ведае, ці атрымаў штосьці з маіх грошай сам Альгерд?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031